Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Freеdom House: рэпрэсіі не спынілі дынамізм беларускага Інтэрнэту


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freеdom House абнародавала штогадовую справаздачу аб свабодзе карыстаньня інтэрнэтам у сьвеце.

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, Freedom House адзначае пэрыядычнае блякаваньне ўладамі палітычнага зьместу, дамінаваньне ў форумных дыскусій праўладных камэнтатараў, ўвядзеньне новых законаў для цэнзуры інтэрнэту, высілкі ўраду ў справе раскрыцьця ананімнасьці інтэрнэт-карыстальнікаў, арышты блёгераў і кібэр-атакі супраць апазыцыйных сайтаў.

У прыватнасьці адзначаецца, што «на працягу 2011 году былі ўведзеныя папраўкі, якія прадугледжваюць фінансавыя санкцыі за парушэньне абмежавальнага закону аб карыстаньні інтэрнэтам. Незалежныя вэб-сайты і пэрсанальныя блёгі рэгулярна траплялі ў «чорны сьпіс». Інтэрнэт-актывісты падвяргаліся перасьледам, арыштоўваліся і апыналіся ў зьняволеньні. Тым ня менш, юрыдычныя абмежаваньні і жорсткія рэпрэсіі не спынілі рост і дынамізм беларускага Інтэрнэту» -- гаворыцца ў справаздачы Frеedom House.
XS
SM
MD
LG