Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль адмаўляецца пераглядаць вынікі войнаў з Эгіптам


Эгіпэцкія войскі ўваходзяць на Сінайскую паўвыспу, жнівень 2012
Эгіпэцкія войскі ўваходзяць на Сінайскую паўвыспу, жнівень 2012

Ізраіль не пагодзіцца "ні на якія" зьмены ў мірнае пагадненьне з Эгіптам, заключанае ў 1979 годзе.

З такой заявай выступіў ізраільскі міністар замежных спраў Авігдор Лібэрман.

Пасьля зьвяржэньня ў 2011 годзе шматгадовага кіраўніка Эгіпту Хосьні Мубарака, многія эгіпэцкія палітыкі, у тым ліку новаабраны прэзыдэнт Махамэд Мурсі, заклікалі павялічыць колькасьць эгіпэцкіх вайскоўцаў, якім дазволена прысутнічаць на Сінайскай паўвысьпе – тэрыторыі Эгіпту, якая мяжуе зь Ізраілем. Прадстаўнікі Каіру ўказваюць на рост беззаконьня ў рэгіёне і лічаць вайсковыя абмежаваньні парушэньнем сувэрэнітэту іх краіны.

Паводле мірнага пагадненьня 1979 году, якое завяршыла шэраг войнаў паміж дзьвюмя краінамі, Ізраіль вывеў свае войскі з гэтай эгіпэцкай правінцыі – пры ўмове, што яна застанецца дэмілітарызаванай. Сёлета ў жніўні Тэль-Авіў даў Каіру дазвол на вайсковую апэрацыю супраць джыхадыстаў, якія абсталявалі свае базы ў Сінаі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG