Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун папярэдзіў Ахмадзінежада


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад

Раней у нядзелю брыгадны генэрал Ісламскай рэвалюцыйнай гвардыі Ірану заявіў, што Тэгеран можа ўчыніць папераджальны напад на Ізраіль

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун асьцярог прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінежада адносна небясьпекі "падбухторвальнай рыторыкі". Папярэджаньне прагучала на двухбаковай сустрэчы ў Ню-Ёрку, куды Ахмадзінежад прыбыў для ўдзелу ў Генэральнай Асамблеі ААН, якая адбудзецца на гэтым тыдні.

Раней у нядзелю брыгадны генэрал Ісламскай рэвалюцыйнай гвардыі Ірану Амір Алі Хаджызадэх заявіў, што Тэгеран можа ўчыніць папераджальны напад на Ізраіль, калі будзе ўпэўнены, што габрэйская дзяржава сама рыхтуе напад.

Ізраіль неаднаразова ўказваў на неабходнасьць перашкодзіць стварыць ядзерную зброю. На сустрэчы ў Ню-Ёрку Пан Гі Мун таксама сказаў іранскаму лідэру, што яго краіна павінна зрабіць усё магчымае, каб пераканаць міжнародную супольнасьць у мірнай накіраванасьці сваёй ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG