Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: сыстэмная апазыцыя заклікае спыніць гвалт


Камандуючы Свабоднай сырыйскай арміі Рыяд Асаад зачытвае заяву аб перамяшчэньні штабу паўстанцаў на тэрыторыю Сырыі, 22 верасьня, 2012

Раней сыстэмная апазыцыя адмовілася ўдзельнічаць у аб'яднаўчай канфэрэнцыі ўсіх апазыцыйных сіл краіны

У Сырыі сыстэмная апазыцыя заклікала ўрадавыя войскі і паўстанцаў неадкладна спыніць гвалт.

Канфэрэнцыя, якая прайшла ў нядзелю ў Дамаску, была арганізаваная Нацыянальнай каардынацыйнай структурай за дэмакратычныя перамены ў Сырыі, якая аб'ядноўвае 16 арганізацый, што не належаць да кіроўнай у краіне партыі Баас. На канфэрэнцыі прысутнічалі дыпляматычныя прадстаўнікі Ірану, Кітаю і Расеі, бясьпеку забясьпечвалі сырыйскія ўрадавыя сілы.

За дзень да этага 29 апазыцыйных партый адклалі правядзеньне канфэрэнцыі, закліканай аб'яднаць усе апазыцыйныя сілы краіны. Падставай паслужыла адмова ад удзелу ў ёй сыстэмнай апазыцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG