Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дачка экс-прэзыдэнта Ірану – за кратамі


Падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Іране, 2009 год

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Іране, 2009 год

Дачка былога прэзыдэнта Ірану Акбара Хашэмі Рафсанджані асуджаная на 6 месяцаў турмы. Яе абвінавацілі ў антыдзяржаўнай прапагандзе.

Фаэза Хашэмі была арыштаваная адразу пасьля яе прыезду з Лёндану ў Іран. Яна была асуджаная яшчэ ў студзені сёлета, але прысуд ня быў выкананы, як мяркуецца, дзякуючы заступніцтву яе бацькі.

Фаэза Хашэмі была дэпутатам парлямэнту, кіравала Жаночай спартовай фэдэрацыяй, яна зьяўляецца вядомай абаронцай правоў жанчын.

Апрача турэмнага тэрміну, суд забараніў ёй цягам 5 гадоў займацца палітыкай, журналістыкай і культурнай дзейнасьцю.

Акбар Хашэмі Рафсанджані і яго дачка вядомыя рэзкай крытыкай рэжыму прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэджада, яны бралі удзел у дэманстрацыях пратэсту супраць пераабраньня яго на другі тэрмін ў 2009 годзе.
XS
SM
MD
LG