Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фарс і ганьба для Эўропы» – так на старонках дацкага выданьня JydskeVestkysten ацэньвае сёньняшнія парлямэнцкія выбары старшыня няўрадавай арганізацыі пашырэньня свабоды і дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе Silba Енс-Крысьціян Люткен. Дацкі праваабаронца прысутнічаў на галасаваньні ў гэтай, паводле выданьня «самай закрытай эўрапейскай краіне».

Як і чакалася, прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, выйграў усе 110 месцаў у сваім кішэнным парлямэнце.

Паводле Енса-Крысьціяна Люткена, гэта аніякім чынам нельга назваць выбарамі.

«На ўсёй Эўропе ляжыць пляма, што падобныя рэчы ўсё яшчэ адбываюцца па-за межамі ЭЗ. Беларусь павінна заняць вышэйшы радок на парадку дня ЭЗ. Падобна швэдзкім калегам іншыя палітыкі павінны надаваць больш увагі абуральным парушэньням правоў чалавека, таму, што адбываецца непадалёк ад нас», кажа старшыня арганізацыі Silba.

Прадстаўнікі Silba дагэтуль праводзілі назіраньні за выбарамі ў шэрагу іншых краін, уключна з Расеяй, Армэніяй, Грузіяй. Арганізацыя падтрымліваецца МЗС Даніі і Эўракамісіяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG