Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БДІПЧ АБСЭ ацаніў перадвыбарчую кампанію як пасіўную


Антоніё Мілошскі

Антоніё Мілошскі

Пра гэта сказаў галава місіі Антонія Мілашоскі падчас наведваньня 453-і ўчастак у Менску.

«Місія АБСЭ бачыць адсутнасьць жаданага балянсу ў фармаваньні выбарчых камісій Гэты балянс неабходны для таго, каб у кожнага ўдзельніка працэсу быў давер да камісій», — лічыць Мілашоскі.

Таксама галава місіі зазначыў, што пытаньне ўдзелу альбо байкоту было адным з ключавых у часе выбарчай кампаніі.

На пытаньне адной з журналістак, чаму БДІПЧ АБСЭ аддае так шмат увагі выбарам у Беларусі, Антонія Мілашоскі адказаў:

«У Беларусі 9 мільёнаў жыхароў і на выбарах 300 назіральнікаў ад АБСЭ. У маёй роднай Македоніі два мільёны жыхароў і на выбарах было 200 назіральнікаў ад АБСЭ. БДІПЧ АБСЭ мае аднолькавы інтарэс да ўсіх краін».

Вынікі папярэдняга назіраньня прадстаўнікі місіі БДІПЧ АБСЭ агучаць заўтра.
XS
SM
MD
LG