Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы міністар абароны Расеі Грачоў


1995 год. Маздок, Чачня.
1995 год. Маздок, Чачня.

Паведамленьні пра гэта пацьвердзілі ў шпіталі імя Вішнеўскага, дзе Грачоў праходзіў лячэньне. Павел Грачоў узначальваў міністэрства абароны ў першай палове 1990-х гадоў пры прэзыдэнце Барысе Ельцыне.

19 жніўня 1991 году П. Грачоў, будучы камандуючым ВПС СССР, выканаў загад ГКЧП аб увядзеньні войскаў у Маскву. На першым этапе спробы дзяржаўнага перавароту дзейнічаў у адпаведнасьці з указаньнямі тагачаснага міністра абароны СССР Дзьмітрыя Язава, пазьней перайшоў на бок прэзыдэнта РФ Барыса Ельцына.

У 1993 годзе падтрымліваў Б. Ельцына ў супрацьстаяньні прэзыдэнта РФ з тагачасным парлямэнтам, якое ў выніку прывяло да ўзброеных сутыкненьняў ў Маскве ў кастрычніку таго ж года. Пасьля пачатку непарадкаў увёў у Маскву войскі на загад прэзыдэнта.

У 1994 годзе па рашэньні кіраўніцтва РФ увёў войскі ў Чачню, за што падвяргаўся сур’ёзнай крытыцы грамадзкіх, праваабарончых і палітычных колаў за хаду вядзеньня «першай чачэнскай кампаніі», якая была вельмі непапулярная ў грамадзтве.

Акрамя таго, П. Грачоў быў аб’ектам рэзкай крытыкі з боку СМІ ў сувязі з фактамі карупцыі ў войску, а таксама ў сувязі са справай аб забойстве журналіста Дзьмітрыя Холадава, па якім П. Грачоў праходзіў як сьведка.

У чэрвені 1996 года быў адпраўлены ў адстаўку. Пасьля гэтага сышоў з актыўнай палітыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG