Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскі міністар дае $100 000 за галаву рэжысэра "Нявіннасьці мусульман"


Антыамэрыканскія пратэсты ў Ісламабадзе, 21 верасьня, 2012

Антыамэрыканскія пратэсты ў Ісламабадзе, 21 верасьня, 2012

Міністар заявіў у суботу, што ўдзельнічаць у перасьледзе могуць таксама талібы і члены тэрарыстычнай сеткі "Аль-Каіда".

Адзін з членаў ураду Пакістану, міністар чыгунак Галям Ахмед Билур абвясьціў узнагароду памерам сто тысяч даляраў за галаву стваральніка антыісламскага фільму "Нявіннасьць мусульман", зьнятага ў ЗША.

На сустрэчы з журналістамі ў Пэшавары міністар заявіў у суботу, што гатовы выплаціць гэтыя грошы з уласнай кішэні. Перасьлед стваральніка стужкі высокапастаўлены чыноўнік назваў "высакароднай справай", адзначыўшы, што ўдзельнічаць у ім могуць таксама талібы і члены тэрарыстычнай сеткі "Аль-Каіда".

Інфармацыя аб зьяўленьні ў інтэрнэце, аматарскай стужкі, якая высьмейвае прарока Мухамэда, выклікала пратэсты і сутыкненьні ў многіх мусульманскіх краінах. У Пакістане ў пятніцу ахвярамі беспарадкаў сталі больш за 20 чалавек.

Раней дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан – пасьля перамоваў у Вашынгтоне са сваёй пакістанскай калегай Хінай Рабані Кхар падзякавала Ісламабаду за забесьпячэньне бясьпекі амбасады ЗША ў Пакістане – падчас антыамэрыканскіх выступаў.

У пятніцу Сэнат ЗША адхіліў рэзалюцыю аб прыпыненьні фінансавай дапамогі Пакістану, Эгіпту і Лібіі. Дакумэнт, сярод іншага, патрабаваў ад Ісламабада вызваліць з турмы доктара Шакіля Афрыды, які дапамог ЦРУ высачыць у Пакістане Ўсаму бін-Ладэна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG