Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Левінаў заўважыў махінацыі з колькасьцю бюлетэняў


Павал Левінаў
Павал Левінаў

Ён пералічыў вынікі чатырох дзён датэрміновага галасаваньня на адным зь віцебскіх выбарчых участкаў. І атрымалася, што камісія атрымала 89 «лішніх» бюлетэняў.

«Паводле дадзеных, якія штовечар вывешвае камісія ўчастку № 57 Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі, за 4 дні датэрміновага галасаваньня прагаласавалі 215 чалавек. Згодна з пратаколам, было 2270 атрыманых бюлетэняў. Адпаведна, мусіла застацца 2055 бюлетэняў, але ў пратаколе значыцца, што нявыкарыстаных бюлетэняў — 2144, што на 89 штук болей», — патлумачыў праваабаронца.

Пра гэтую сытуацыю ён праінфармаваў ЦВК і акруговую камісію. Адказаў пакуль не атрымаў.

Сам Павал Левінаў падлікі ўчастковай камісіі камэнтуе наступным чынам:

«Я магу сказаць хіба што так: ня выключана, што нехта ў камісіі ня ўмее лічыць, а астатнія баяцца выправіць нечую памылку. Бо ў складзе гэтай камісіі — спрэс работнікі аднаго прадпрыемства, РУП „Віцебскхлебпрам“. Старшыня камісіі — намесьнік генэральнага дырэктара па ідэалягічнай працы. Дык хіба падначаленыя асьмеляцца спрачацца з кіраўніком такога рангу, калі нават заўважаць памылку? Што там за махінацыі з падлікамі, і адкуль узяліся „лішнія“ бюлетэні, няхай разьбіраецца Цэнтравыбаркам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG