Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух швэдзкіх журналістаў ноч пратрымалі ў аэрапорце


Нацыянальны аэрапорт «Менск»
Нацыянальны аэрапорт «Менск»

Два швэдзкія журналісты, Эрык Ван Платэн і Густаў Андрэсан, правялі ноч у нацыянальным аэрапорце «Менск». Ім не далі візу і акрэдытацыю для асьвятленьня выбарчай кампаніі.

Паводле праваабаронцы Тацяны Равякі, журналісты прыбылі ў аэрапорт увечары 21 верасьня. Яшчэ падчас знаходжаньня ў Швэцыі яны падалі заяўкі на акрэдытацыю ў МЗС Беларусі. Прыляцеўшы ў Менск, яны патэлефанавалі прадстаўніку беларускага МЗС. Той паведаміў, што акрэдытацыі ім будуць дастаўленыя ў аэрапорт 22 верасьня а 10 гадзіне, а пасьля ім адкрыюць візы.

Аднак 22 верасьня а 10 гадзіне акрэдытацыі не былі дастаўленыя, а прадстаўнік «Белавія» сказаў, што журналістам адмоўлена ў візах. Прадстаўнік «Белавія» прапанаваў журналістам вярнуцца ў Швэцыю рэйсам Менск—Рыга—Стакгольм.

Спробы журналістаў датэлефанавацца да прадстаўніка беларускага МЗС пакуль безвыніковыя.

Паводле Тацяны Равякі, беларускія ўлады не былі гасьціннымі да замежных журналістаў і ў папярэднія выбарчыя кампаніі.

«Аднак пасьля дыпляматычнага канфлікту і крызісу з Швэцыяй у выніку плюшавага дэсанту, швэдзкія журналісты пад асаблівай увагай».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG