Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За чатыры дні датэрмінова прагаласавалі 19,6% выбарцаў


У датэрміновым галасаваньні на выбарах у Палату прадстаўнікоў з 18 па 21 верасьня прынялі ўдзел 19,6% выбаршчыкаў.

Пра гэта паведамілі ў Цэнтравыбаркаме.

Найбольшая яўка ў Віцебскай вобласьці — 22,4%.
У Гомельскай вобласьці — 20,9%.
У Магілёўскай вобласьці — 20,5%.
У Берасьцейскай вобласьці — 19,2%.
У Гарадзенскай вобласьці — 19,1%.
У Менску — 18,2%.
У Менскай вобласьці — 17,7%.

Датэрміновае галасаваньне завершыцца 22 верасьня.

На выбарах у Палату прадстаўнікоў 2008 году за чатыры дні датэрмінова прагаласавала 18,8% ад усіх выбарцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG