Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмены ў «чорным сьпісе» ЗША


Хілары Клінтан
Хілары Клінтан

Зьявіліся паведамленьні аб тым, што Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан скажа Кангрэсу ЗША аб сваім намеры выкрэсьліць са сьпісу замежных тэрарыстычных арганізацыяў іранскую групоўку Муджахедзін-э Халк (MEK).

CNN са спасылкай на трох неназваных вышэйшых афіцыйных прадстаўнікоў паведаміла, што ужо сёньня Клінтан праінфармуе Кангрэс аб гэтым. Суд прызначыў Хілары Клінтан час да 1 кастрычніка, каб вызначыцца.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША пацьвердзіў Радыё Свабода, што Хілары Клінтан накіравала ў Кангрэс паведамленьне адносна групоўкі Муджахедзін-э Халк, але не раскрыў зьместу.

Групоўка Муджахедзін-э Халк, альбо Народны муджахедзін Ірану, якая дзейнічае ў эміграцыі, выступае ў апазыцыі кіроўнаму ў Іране рэжыму. Яе чальцы былі саюзьнікамі былога лідэру Іраку Садама Хусэйна ў ірана-ірацкай вайне 1980-1988 гадоў. Групоўка знаходзіцца ў чорным сьпісе ЗША ад 1997 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG