Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні ўзрост пачынаецца ў 55 гадоў


«Сярэдні ўзрост» (middle age) для чалавека пачынаецца значна пазьней, чым шмат хто думае, – у 55 гадоў.

Гэтак вынікае зь нядаўняга апытаньня, якое ў Вялікабрытаніі правялі сярод 1 тысячы чалавек ва ўзросьце 50 гадоў і болей.

70% з гэтых апытаных акрэсьлілі свой узрост як «сярэдні». А сярэдняя вартасьць з адказаў на пытаньне, калі пачынаецца «сярэдні ўзрост», прыпала на 54 гады і 347 дзён.

Амаль 20% апытаных сказалі, што «сярэдні ўзрост» пачынаецца не раней, чым у 60 гадоў. А 19% апытаных лічылі, што «сярэдні ўзрост» – гэта нешта залежнае ад сьвядомасьці чалавека, а не ад канкрэтнага ліку гадоў.

У апытаньні было таксама пытаньне пра тое, калі канчаецца «сярэдні ўзрост». Сярэдняя вартасьць з усіх адказаў прыпала на 69 гадоў і 277 дзён. Інакш кажучы, з гэтага апытаньня вынікае, што людзі жывуць у пэрыядзе, які можна назваць сярэднім узростам, амаль 15 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG