Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія самалёты будуць ахоўваць беларускую мяжу


Адпаведная дамоўленасьць дасягнутая пры перамовах Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна, якія адбыліся ў Сочы.

«У нас сумесная СПА. Мы па ваенна-паветраных сілах агаварылі шмат пытаньняў. Я папрасіў падтрымкі і яе атрымаў. У найбліжэйшы час мы атрымаем сучасныя самалёты, каб несьці дзяжурства на мяжы», — паведамляе БЕЛТА.

Паводле словў Аляксандра Лукашэнкі, тыя самалёты, якія цяпер аховаюць межы Беларусі, вычэрпваюць свой рэсурс: «Мы ў вайсковы час іх можам падняць, але ў мірны час патрэбныя новыя нармальныя самалёты. Мы пра гэта дамовіліся. Мы сваю мяжу разам з прэзыдэнтам Расеі дамовіліся забясьпечваць як трэба».
XS
SM
MD
LG