Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валерыя Буйвала аштрафавалі за байкотную агітацыю


Валеры Буйвал (архіўнае фота)
Валеры Буйвал (архіўнае фота)

Удзень 20 верасьня на вуліцы Грыцаўца ў Менску быў затрыманы міліцыяй Валеры Буйвал, сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Ён распаўсюджваў улёткі і налепкі з заклікам да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Валерыя Буйвала завезьлі ў РАУС Партызанскага раёну сталіцы, а потым у Палац правасудзьдзя на вуліцы Сямашкі. Вяла працэс судзьдзя Партызанскага раённага суду Марыяна Валчкова (унесеная ў сьпіс неўязных у Эўразьвяз за ўдзел у сфальшаваных палітычных працэсах).

Паводле прэсавай службы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, супраць Валерыя Буйвала сьведчылі міліцыянт ДАІ маёр А. Хурсевіч і яшчэ адзін міліцыянт у званьні капітана, якія заявілі, што Валеры Буйвал «аказваў супраціў пры затрыманьні, тузаў за ўніформу, спрабаваў вырвацца, не падпарадкоўваўся». Валеры Буйвал назваў гэтыя абвінавачаньні беспадстаўнымі і папярэдзіў міліцыянтаў аб крымінальнай адказнасьці за ілжэсьведчаньні.

Судзьдзя Валачкова прызнала Валерыя Буйвала вінаватым і прысудзіла адміністрацыйны штраф у памеры 25 базавых адзінак (2,5 мільёны рублёў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG