Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 верасьня: Падсумаваньне выбараў у Палату прадстаўнікоў


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура: +11 – +13.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Праскі акцэнт» і «Бібліятэка Свабоды».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У інфармацыйным цэнтры Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў (пл. Кастрычніцкая, 1) пройдуць прэс-канфэрэнцыі, прысьвечаныя папярэднім вынікам выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў – у 10.00 прэс-канфэрэнцыю правядзе старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, у 10.30 – назіральнікі місіі ад СНД, у 11.00 – назіральнікі ад Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расіі.

У канфэрэнц-зале гатэля Crowne Plaza (вул. Кірава, 13) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя прадстаўнікоў назіральных місій Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Пачатак у 14.00.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар бібліятэцы двух кніг 17 стагодзьдзя «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча. Пачатак у 15.20.

У Брусэлі сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу.

* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

622 – прарок Мухамэд скончыў перасяленьне з Мэкі ў Мэдыну.

1852 – француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1711 – Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы.

1821 – Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

1893 – Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.

1896 – Фрэнсіс Скот Фіцджэралд, амэрыканскі пісьменьнік.

1904 – Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзяяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопісу «Шлях моладзі».

У гэты дзень памерлі:

1621 – Ян Караль Хадкевіч, вялікалітоўскі военачальнік.

2004 – Франсуаза Саган, француская пісьменьніца.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«У юначыя гады, калі чалавек асабліва ўразьлівы, я аднойчы атрымаў ад бацькі параду, якая надоўга запала мне ў памяць.

– Калі табе раптам захочацца асудзіць некага, – сказаў ён, – дык узгадай, што ня ўсе людзі на сьвеце маюць тыя перавагі, якія меў ты».


Фрэнсіс Скот Фіцджэралд, пачатак ягонага самага вядомага рамана «Вялікі Гэтсбі»

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:

Турэмны Бабруйск і палітычны стрыптыз перад Захадам
XS
SM
MD
LG