Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навасяд: «У нас у акрузе сёньня працавала некалькі карусэляў»

абноўлена

Уладзімер Навасяд
Уладзімер Навасяд
Некаторыя назіральнікі ў Менску распавядаюць пра выбарчыя «карусэлі». Так, кандыдат у дэпутаты Ўладзімер Навасяд, які балятуецца па Сьвіслацкай акрузе № 94, распавёў карэспандэнту «Свабоды»:

«У нас у акрузе сёньня працавала некалькі карусэляў. Адна зьнятая на смартфон. Гэта група зь пяцёх чалавек — работнікі аўтакамбінату. А другая група — работнікі адміністрацыі. Менавіта на ўчастку № 114 адна з удзельніц карусэлі была назіральнікам зачыненая ў пакоі для галасаваньня, і цягам некалькіх хвілін спрабавалі высьветліць асобу гэтага чалавека. Аднак ёй удалося вырвацца з боем, і пасьведчаньне не пасьпелі зафіксаваць. Улады, ня маючы магчымасьці зрабіць неабходную яўку на датэрміновым галасаваньні, як гэта было заўсёды, прыкладна 30%, спрабуюць нагнаць яе з дапамогай карусэляў. Але я думаю,што і гэта не дапаможа».

Зьбіраюцца рабіць мабільную групу, якая будзе мець фота- і відэакамэры, каб фіксаваць усе парушэньні.

«Карусэлі» — адно з найбольш распаўсюджаных парушэньняў падчас выбарчых кампаніяў. Так называюць выпадкі, калі арганізаваныя групы людзей галасуюць па некалькі разоў на розных участках.

Уладзімер Навасяд: «У акрузе, здаецца, мабілізаваная ўся вэртыкаль і адміністратыўны рэсурс. Напрыклад, школы, мэдычныя ўстановы. Людзі на прыватных аўтамабілях па 4-5 чалавек разьяжджаюць, проста 6-7 машын разьяжджаюць і развозяць людзей. Проста „карусэль“ ладзяць, галасуюць на розных участках. Ва ўчастковых камісіях ёсьць адмысловы сьпіс, па якім выдаюць бюлетэні гэтым асобам. У нас ёсьць пацьверджаньне, мы робім фотаздымкі гэтых людзей. Гэта проста набывае маштаб. Раней такога ніколі не было. Тут нейкім чынам спрабуюць асыміляваць расейскі вопыт: калі я быў у Піцеры на прэзыдэнцкіх выбарах, там таксама такое было. Але ў Беларусі ўпершыню такое».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG