Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста аўстралійскага тэлеканалу SBS затрымалі ў «Менску-2»


У Амаса Робэртса забіраюць апаратуру і карткі памяці. Робэртс меў акрэдытацыю МЗС Беларусі. Ён працаваў у РБ цягам тыдня.

16:50 Прадстаўнік БАЖ, які выехаў у аэрапорт, высьветліў, што аўстралійскі журналіст ня мае ніякіх папераў пра вынятак апаратуры. Ён не адмовіўся падпісваць акт вынятку, бо не разумеў, што ад яго патрабуюць. Разам зь перакладчыкам яны накіраваліся падпісваць гэтыя паперы. БАЖ паведамляе, што і за журналістам, і за прадстаўніком БАЖ сочаць невядомыя людзі ў цывільным.

14:40 Журналіст зьбіраўся выехаць з краіны.

Пра інцыдэнт прэсавай службе «БАЖ» паведамілі беларускія калегі затрыманага, зь якімі ён скантактаваўся.

Паводле іхніх зьвестак, праблемы з выездам узьніклі ў журналіста на мытні. У яго з сабой тэлекамэра, кампутар, карткі памяці і іншыя носьбіты інфармацыі.

Ва ўпраўленьні аэрапорту па пытаньнях уезду замежных грамадзян Беларускай асацыяцыі журналістаў адказалі, што інфармацыяй не валодаюць, і накіравалі ў памежныя службы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG