Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Расеі вінавацяць амэрыканскае агенцтва ў спробах уплываць на палітычныя працэсы ў краіне

Злучаныя Штаты папрасілі Расію даць ім дадатковы час для закрыцця маскоўскага прадстаўніцтва амэрыканскага Агенцтва па міжнародным разьвіцьці (USAID).

Паводле прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыі Нуланд, агенцтву неабходны час для таго, каб завяршыць ужо распачатыя праграмы дапамогі расейскім няўрадавым арганізацыям і згарнуць працу офісу.

Масква патрабуе спыніць працу USAID ў Расеі да 1 кастрычніка. Прадстаўнік расейскага МЗС Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што перагляд гэтага рашэньня наўрад ці магчымы.

Улады Расеі вінавацяць амэрыканскае агенцтва ў спробах шляхам выдзяленьня грантаў уплываць на палітычныя працэсы ў краіне.
XS
SM
MD
LG