Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: чакаюцца выракі па справе аб вайсковым перавароце


Партрэты загінулых у часе вайсковага перавароту ў Турэччыне 1980 году, выстаўленыя перад будынкам суду ў Анкары
Партрэты загінулых у часе вайсковага перавароту ў Турэччыне 1980 году, выстаўленыя перад будынкам суду ў Анкары

Пракуроры заклікалі пакараць 365 падсудных зьняволеньнем тэрмінам 20 гадоў кожнага

Суд у Турэччыне мае сёньня абвясьціць выракі па справах сотняў афіцэраў узброеных сіл, якіх вінавацяць у змове з мэтай дзяржаўнага перавароту. Пракуроры заклікалі пакараць 365 падсудных зьняволеньнем тэрмінам 20 гадоў кожнага. Працэс доўжыўся два гады.

Паводле абвінавачаньня, змоўшчыкі зьбіраліся закласьці бомбы ў мячэцях і распачаць канфлікт з Грэцыяй, пасьля чаго абвясьціць вайсковае становішча і забраць уладу ва ўраду Рэджэпа Эрдагана і яго памяркоўна ісламісцкай партыі.

Абарона сьцьвярджае, што элемэнты змовы, якія цытуюць пракуроры, зьяўляліся часткай вучэбных мерапрыемстваў у рамках стандартных вайсковых манэўраў, плянаваных на 2003 год.

Паміж 1960-м і 1980-м гадамі турэцкія вайскоўцы тройчы ажыцьцявілі дзяржаўныя перавароты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG