Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Міжнародная амністыя» зрабіла заяву па Беларусі


«Міжнародная амністыя» канстатуе, што ў Беларусі павялічваюцца рэпрэсіі супраць апазыцыі на фоне росту байкоту парлямэнцкіх выбараў дэмакратычнымі кандыдатамі.

«Шырокае павялічэньне парушэньня правоў чалавека, скіраванае супраць прыхільнікаў апазыцыі і журналістаў ў Беларусі – гэта нішто іншае як, як спроба прымусіць замаўчаць апазыцыю напярэдадні выбараў 23 верасьня», -- гаворыцца ў заяве «Міжнароднаі амністыі».

Арганізацыя задакумэнтавала выпадкі арыштаў удзельнікаў мірных дэманстрацыяў, і нагадала, што гэта – парушэньне права на свабоду выказваньняў і сходаў.

«Выкарыстаньне адміністрацыйных арыштаў – яшчэ адна спроба прымусіць замаўчаць апазыцыю і нязгодныя з уладамі галасы ў Беларусі», -- заявіў Давід Дыяз-Жарэз, віцэ-дырэктар Праграмы ォМіжнароднай амністыіサ для Эўропы і Цэнтральнай Азіі.

«Міжнародная амністыя» заклікала беларускія ўлады правесьці празрыстыя, аб'ектыўныя і эфэктыўныя расьследаваньні ў справе гвалту супраць журналістаў і паставіць адказных за гвалт перад судом. У прэс-рэлізе гаворыцца, што ад часу выбараў у 2010 годзе «Міжнародная амністыя» адзначае беспрэцэдэнтнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG