Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах ушанавалі гвалтоўна зьніклых


Belarus - 13th anniversary of the disappearance of Viktor Gфnchar and Anatol Krasoгsky is commemorated in Eindhoven 16.9.2012

Belarus - 13th anniversary of the disappearance of Viktor Gфnchar and Anatol Krasoгsky is commemorated in Eindhoven 16.9.2012

У горадзе-пабраціме Менску Эйндховэне адбылася цырымонія ўшанаваньня памяці зьніклых беларусаў і акцыя салідарнасьці з палітычным зьняволеным Дзьмітрыем Дашкевічам.

Як паведаміла Радыё Свабода актывістка грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» Валерыя Красоўская, Эйндховен адзначае трагічную дату 16 верасня акцыяй памяці ў пяты раз.

Акцыі традыцыйна праходзяць каля дрэваў, пасаджаных у 2008 годзе ў памяць аб гвалтоўна зьніклых беларусах.

У пачатку цырымоніі яе ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць Алега
Бябеніна, які загінуў пры загадкавых абставінах 4 верасьня 2010 г.

Выступае Ірына Красоўская

Выступае Ірына Красоўская

Жонка гвалтоўна зьніклага 16 верасьня 1999 Анатоля Красоўскага Ірына Красоўская першая выступiла з прамовай. У сваёй прамове яна казала пра тое, што родныя і блізкія выкрадзеных і забітых беларусаў ня ведаюць, дзе знаходзяцца іх целы, і што гэта вельмі важна - мець
месца, якое сымбалізуе вечнае жыцьцё зьніклых.

Дачка Анатоля Красоўскага Валерыя Красоўскага зачытала верш Уладзіміра Някляева Памяці зьнiклых, напісаны адмыслова да гэтага дня:

Няма вас сярод мёртвых і жывых.
Вы на зямлі ня дажылі ды сьмерці.
Пакінуўшы і родных, і чужых,
Вы простая зьніклі, як зьнікае вецер.

А мы жывём, бо Трэба жыць далей,
Каб зразумець, як дорага мы плацім
За ўсё -
І што за ўсё найдаражэй
Магілы,
над якімі можна плакаць ...

Дырэктар "Свабоднага тэатру" Натальля Каляда

Дырэктар "Свабоднага тэатру" Натальля Каляда

Пераклад верша на галяндзкую мову зачытаў нідэрландзкі паэт Леа Мэесман. Ён таксама прачытаў верш «Чатыры дрэвы», якое ён прысьвяціў Юрыю Захаранку, Віктару Ганчару, Анатолю Красоўскаму і Зьміцеру Завадзкаму ў 2008 годзе і якое выгравіравана на памятнай шыльдзе каля дрэваў, якія сімбалізуюць зьніклых беларусаў.

Прадстаўнік гарадзкой адміністрацыі Ханс Зейл казаў у сваёй прамове аб адносінах гарадоў-пабрацімаў Мінска і Эйндховена і выказаў надзею, што калі-небудзь і ў Мінску будуць пасаджаны дрэвы ў памяць пра зьніклых беларусах.

Дэпутат Ян-Марынус Віерсма распавёў аб сваім асабістым вопыце зносінаў з беларускімі ўладамі - у прыватнасьці, аб выбарах 2001 года, пасьля якіх ён стаў пэрсонай нон грата ў Беларусі. Ён таксама сказаў, што праўда пра зьніклых стане вядомая толькі тады, калі з жыцьця Беларусі зьнікне той, каго называюць «апошнім дыктатарам Эўропы».

Валерыя Красоўская і прадстаўнік Міжнароднай Амністыі Крысьці Мідэма

Валерыя Красоўская і прадстаўнік Міжнароднай Амністыі Крысьці Мідэма

Прадстаўнік Міжнароднай Амністыі Крысьці Мідэма прысьвяціла сваой выступ беларускім палітычным зьняволеным. Яна надала асаблівую увагу вязьню сумленьня Дзьмітрыю Дашкевічу, які нядаўна, будучы ў зьняволеньні па надуманым абвінавачваньні, быў асуджаны на яшчэ адзін год турмы.

Прамова дырэктара Свабоднага Тэатра Натальлі Каляды была вельмі эмацыйная. Яна казала аб дзецях Андрэя Саньнікава, Алега Бябеніна, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітрыя Завадскага.

Паэт Піт ван дэн Боом прачытаў верш «Страшная казка», які ён напісаў спэцыяльна да гэтай сумнай даты.

Подпісы ў абарону Дашкевіча

Подпісы ў абарону Дашкевіча

У канцы акцыі яе ўдзельнікі запусьцілі ў неба белыя паветраныя шары, пасьля чаго падпісалі паштоўкі са словамі падтрымкі Дзмітрыю Дашкевічу. Прысутныя таксама падпісалі лісты да міністра ўнутраных спраў і генэральнага пракурора Беларусі з патрабаваньнем выпусьціць Дзьмітрыя Дашкевіча на волю.

Усе, хто прыйшоў на мерапрыемства атрымалі памятны сувэнір - буклет з вершамі на беларускай, англійскай і галяндзкай мовах, напісаных ў 2008-2012 гадах і прысьвечаных гвалтоўна зьніклым беларусам.
XS
SM
MD
LG