Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі 20 верасьня намесьніца старшыні ўчастковай камісіі №3 Цэнтральнай выбарчай акругі № 33  Сьвятлана Кухарава выдаліла з залі для галасаваньня двух назіральнікаў – Андруся Цянюту й Андрэя Жалезьнічэнку.

Цянюта: «Мой напарнік вырашыў удакладніць у камісіі, колькі сёньня падчас датэрміновага галасаваньня выдадзена выбарчых бюлетэняў. Кухарава стала вінаваціць Жалезьнічэнку ў тым, што ён займаецца сацыялягічным апытаньнем і загадала пакінуць залю. Заадно выдаліла й мяне, хаця я ні пра што не пытаўся».

Спадар Цянюта падаў скаргі старшыні ўчастковай камісіі і ў акруговую камісію. Паводле назіральніка, на ўчастку зараз не патрэбны лішнія вочы. Хутчэй за ўсё, будзе «наганяцца» яўка, бо да сёньняшняга дня колькасьць прагаласаваўшых на ўчастку па зьвестках камісіі і назіральнікаў супадала.

Дарэчы, Сьвятлана Кухарава вылучана ва ўчастковую камісію № 3 ад Цэнтральнай раённай арганізацыі праўладнага рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG