Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі актывіст: Чаму пячаткі на скрынях аднолькавыя?


Фота паводле <a href="http://by.belapan.com/">БелаПАН</a>

Фота паводле <a href="http://by.belapan.com/">БелаПАН</a>

Берасьцейскі каардынатар руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк накіраваў скаргі ў акруговую камісію і пракуратуру. Ён кажа, што скрыні на ўсіх участках Берасьцейскай-Заходняй акругі № 1 апячатваюцца аднолькавым адбіткам.

Дзяніс Турчаняк зьяўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Мельніка, які вылучаецца ў гэтай акрузе.

Дзяніс Турчаняк

Дзяніс Турчаняк

Турчаняк: «Паколькі ўсе пячаткі аднолькавыя, то як старшыня камісіі можа гарантаваць, што нараніцу скрыня будзе апячатаная менавіта яго пячаткай? Бо, атрымліваецца, што не вядома, колькі гэтых аднолькавых пячатак ёсьць. Таму я накіраваў заявы ў пракуратуру і ў акруговую камісію. Пракуратуру я прашу высьветліць, колькі гэтых аднолькавых пячатак існуе, а камісію — прыняць меры па больш надзейным апячатваньні скрыняў».

У заяве ў акруговую камісію Дзяніс Турчаняк просіць дазволіць апячатаць скрыні ўсіх участкаў сваёй, або дадаткова іншай пячаткай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG