Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ігару Аліневічу не дазваляюць тэлефанаваць дадому


Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Ігару Аліневічу не дазваляюць тэлефанаваць дадому ўжо больш за 2 месяцы, лісты ад сяброў да яго не даходзяць зь вясны.

І да бацькоў даходзяць ня ўсе ягоныя лісты. Пра гэта даведалася адвакатка Аліневіча, якая пабачылася з сваім падабаронным у Наваполацкай калёніі, распавяла маці Ігара спадарыня Валянціна:

«Сустрэча з адвакаткай была па ягонай просьбе, каб напісаць скаргі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і ў пракуратуру. Адна — што яго неабгрунтавана абвясьцілі злосным парушальнікам, а другая — пра дрэнныя ўмовы ўтрыманьня ў калёніі».

Спадарыня Валянціна таксама распавяла, што Ігару, які за кратамі ўжо 2 гады, прыйшло запрашэньне на выбары. А калі летам у Менск прыяжджаў Уладзімер Пуцін, да Аліневіча, так бы мовіць, з прэвэнтыўным візытам прыходзілі супрацоўнікі Фрунзенскага РАУС.
XS
SM
MD
LG