Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за паўтара месяца няма лістоў ад Яўгена Васьковіча


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Апошнія лісты бабуля і маці атрымалі 3 жніўня.

А на гэтым тыдні Яўгена наведаў старшыня грамадзкай камісіі пры Ўпраўленьні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму, распавяла бабуля Тамара Ўладзімераўна:

«Спачатку Жэня не хацеў зь ім наагул размаўляць. Але той перадаў прывітаньне ад абедзьвюх бабуль — мяне і Таісы Карпаўны. І Яўген паразмаўляў зь ім, прасіў перадаць, што ўсё ў яго добра. І сказаў, што ў студзені яму дадуць спатканьне з роднымі. У Магілёўскай турме спатканьне раз на год дазваляецца».
XS
SM
MD
LG