Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фралоў: Байкотчыкі зьняліся, а некаторыя выбарцы зьбіраліся галасаваць за іх


Валеры Фралоў
Валеры Фралоў

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня па Аўтазаводзкай выбарчай акрузе № 92 генэрал Валеры Фралоў заявіў «Свабодзе», што працягвае агітаваць за сябе сярод выбарцаў.

«Закон дазваляе рабіць гэта да 23 верасьня, і я такой магчымасьцю карыстаюся. Шчыра кажучы, атрымліваю ад гэтага задавальненьне. Людзі гавораць шмат цікавых рэчаў. Многія ўжываюць слова „застой“, адчуваецца, што яны хочуць нейкіх пераменаў», — кажа Фралоў

«Я амаль кожнага распытваю: ці пойдзе чалавек галасаваць? Адказы розныя. Але мне падаецца, што калі Ярмошына кажа пра магчымую яўку ў 65%, то, падобна, яна мае рацыю. Хаця, можа, будзе і меней. „Байкотчыкі“ зьняліся, а некаторыя выбарцы зьбіраліся галасаваць за іх».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG