Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два гады ў эфіры і на сайце Радыё Свабода галасамі Лявона Вольскага сьпявалі Саўка ды Грышка — Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнай намэнклятуры, і Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам.

За гэты час музычныя героі пасьпелі патрапіць у турму і пад цэнзуру, але працягвалі штотыдзень выклікаць сьмех і сьлёзы слухачоў.

Усе 100 песень Саўкі ды Грышкі разам з народным відэа цяпер выйшлі на адным дыску ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Вы маеце магчымасьць атрымаць новы дыск у падарунак:

* 25 верасьня а 18-й гадзіне на творчай сустрэчы зь Лявонам Вольскім у Магілёве (завулак Чкалава, 16, грамадзкі цэнтар «Кола»)

* 26 верасьня а 18-й гадзіне на творчай сустрэчы зь Лявонам Вольскім у Горадні (вуліца Будзёнага, 48а, заля ва ўнутраным двары)

* 28 або 29 верасьня ў Менску (пра час і месца мы паведамім пазьней на нашым сайце, а таксама ў суполках Радыё Свабода ў сацыяльных сетках Facebook, Укантакце і Twitter)


Першыя 50 песень Саўкі ды Грышкі на дыску.
XS
SM
MD
LG