Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Беларусі ў Бэрліне Андрэй Гіро быў выкліканы на размову ў Міністэрства замежных спраў ФРГ.

Адказная супрацоўніца нямецкага замежнапалітычнага ведамства Анце Лендэртзэ ў размове зь беларускім дыпляматам асудзіла Менск за адмову ў візах назіральнікам за выбарамі ў Беларусі ад ПА АБСЭ дэпутату Бундэстагу Марылюзе Бэк і літоўскаму парлямэнтару Эмануэлісу Зінгерысу.

Як паведамілі ў нямецкім МЗС, беларускаму амбасадару далі зразумець, што фэдэральны ўрад знаходзіць гэта «незразумелым».

19 верасьня двум назіральнікам АБСЭ адмовілі ў выдачы беларускіх візаў. Гэта літовец Эмануэліс Зінгерыс — кіраўнік Камітэту па замежных справах сэйму Літвы, дэпутат Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. І Марылюіза Бэк — сябра ПАРЭ і дэпутат Бундэстагу.

Начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных такім чынам пракамэнтаваў адмову эўрапейскім парлямэнтарам у выдачы беларускіх візаў:

«Гэтыя двое грамадзян зьяўляюцца замежнікамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы. Гэта ніякім чынам не зьвязана з назіраньнем за выбарамі. Мы накіраваныя на канструктыўнае ўзаемадзеяньне зь місіяй АБСЭ».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG