Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сярэдняя яўка выбарцаў за першыя два дні датэрміновага галасаваньня ў Менску складае, паводле дадзеных Цэнтравыбаркаму, 7,1%.

А вось у Сьвіслацкай выбарчай акрузе № 94 на ўчасткі прыйшло 5,5% выбарцаў, паведаміў «Свабодзе» былы дэпутат парлямэнту Ўладзімер Навасяд, які балятуецца ў гэтай акрузе.

«Гэта абсалютна дакладная лічба, паколькі нашы назіральнікі „закрылі“ ўвесь 31 участак, што ўваходзіць у акругу. Але пасьля сёньняшняга дня яна, падобна, значна павялічыцца. Зараз мне тэлефануюць з розных участкаў і кажуць, што інтэнсіўна пачалі ісьці групы па 3–5 чалавек. Людзі прызнаюцца, што іх прымушаюць ісьці на датэрміновае галасаваньне і адпускаюць на пару гадзінак з працы. Але называць свае прадпрыемствы назіральнікам яны адмаўляюцца. Кажуць, што ня хочуць мець складанасьцяў на працы», — заявіў Навасяд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG