Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарцам прапануюць бясплатна ўзважыцца і памераць ціск


Ціск мераюць кандыдату Аляксею Гаўруцікаву.

Ціск мераюць кандыдату Аляксею Гаўруцікаву.

Каб завабіць выбарцаў на датэрміновае галасаваньне, каля выбарчага ўчастку ў віцебскай сярэдняй школе № 42 абсталявалі «перасоўны мэдпункт» — дзьве спадарыні ў белых халатах прапануюць бясплатна ўзважыцца і памераць ціск.

«Таксама даюць кансультацыі па дыетычным харчаваньні, калі вага залішняя. Папярэджваюць пра рызыку інфарктаў і інсультаў. Мэдыкі працуюць ужо другі дзень, запрасілі іх з паліклінікі. А там, як мы ведаем, заўсёдныя чэргі хворых, бо мэдпэрсаналу ў Віцебску бракуе», — апавёў Сяргей Парсюкевіч, давераная асоба кандыдата Аляксея Гаўруцікава.

Сам спадар Гаўруцікаў, які балятуецца па Віцебскай Чкалаўскай акрузе № 18, ацэньвае ініцыятыву ўчастковай камісіі як спробу завабіць людзей на датэрміновыя выбары:

«Людзі сталага веку, у якіх ёсьць праблемы са здароўем, — вось „мэтавая група“, на якую разьлічаныя бясплатныя мэдычныя паслугі. Спачатку гэты „мэдпункт“ хацелі разьмясьціць на самім выбарчым участку № 44, але потым вырашылі „пасяліць“ мэдыкаў у школьным калідоры».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG