Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіўная карціна была зафіксаваная 19 верасьня на адным з участкаў для галасаваньня па абраньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня ў 101-й Фрунзенскай выбарчай акрузе Менску.

За тыя паўдня, калі дэмакратычны назіральнік Арцём Лява знаходзіўся на выбарчым участку, сюды прышлі прагаласаваць 8 чалавек. А за другую палову дня, калі назіральніка выдалілі з участку, прагаласавала амаль у 10 разоў болей — 73 чалавекі.

Арцём Лява быў кандыдатам у дэпутаты ад Партыі БНФ па гэтай Фрунзенскай акрузе. Пасьля таго як партыйны зьезд зьняў з выбараў сваіх вылучэнцаў, ён як журналіст стаў на выбарах назіральнікам.

Старшыня ўчастковай камісіі выдаліў яго з участку на просьбу назіральнікаў з праўладных арганізацыяў. Спадар Лява нібыта перашкаджаў ім працаваць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG