Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савецкі палітвязень Сяргей Ханжанкоў паўдзельнічае ў «Маратоне салідарнасьці»


Сяргей Ханжанкоў

Сяргей Ханжанкоў

20 верасьня а 18-й гадзіне ў офісе партыі БНФ у Менску пройдзе чарговая вечарына салідарнасьці з палітвязьнямі.

На сустрэчу з удзельнікамі «Маратону» прыйдзе савецкі палітвязень Сяргей Ханжанкоў.

У 60-х гадах Сяргей Хажанкоў арганізаваў у Менску групу моладзі, каб падарваць вежу з глушылкай. Зьдзейсьніць плян не ўдалося, бо сярод падпольшчыкаў аказаўся сэксот. У 1963-м 21-гадовага Хажанкова пакаралі 10 гадамі зьняволеньня ў лягерах. Ад 1973 года ён жыве ў Менску. Па сёньняшні дзень не рэабілітаваны.

У мерапрыемствах «Маратону салідарнасьці» з палітвязьнямі ўжо паўдзельнічалі музыкі Лявон Вольскі, Аляксандар Памідораў, Зьміцер Бартосік і літаратар Славамір Адамовіч.

Акцыя мае на мэце чарговы раз прыцягнуць грамадзкую ўвагу да праблемы зьняволеных у Беларусі, а таксама сабраць матэрыяльную дапамогу іх сем’ям.
XS
SM
MD
LG