Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэўся зь лідэркай апазыцыі М'янмы


Аун Сан Су Чжы
Аун Сан Су Чжы

Таксама ў сераду Вашынгтон абвясьціў аб зьняцьці Вашынгтонам эканамічных санкцый з прэзыдэнта М'янмы Тэйн Сэйна і кіраўніка парлямэнту Швэ Мана

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў у сераду ў Белым доме неафіцыйную сустрэчу зь лідэрам дэмакратычнай апазыцыі М'янмы, ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы.

Гэта была першая сустрэча Абамы і Су Чжы, якая знаходзіцца ў Злучаных Штатах з 17-дзённым візытам. Раней у сераду Су Чжы атрымала адну з найвышэйшых амэрыканскіх узнагарод - Залаты мэдаль Кангрэсу, якім яе ўганаравалі ў 2008 годзе, калі апазыцыйны лідэр знаходзілася на радзіме пад хатнім арыштам.

Выступаючы на цырымоніі, Аун Сан Су Чжы выказала словы ўдзячнасьці амэрыканскаму народу, падкрэсьліўшы, што "ЗША не пераставалі думаць аб яе краіне ў тыя змрочныя гады, калі свабода і справядлівасьць былі недасягальныя".

сераду Вашынгтон абвясьціў аб зьняцьці Вашынгтонам эканамічных санкцый з прэзыдэнта М'янмы Тэйн Сэйна і кіраўніка парлямэнту Швэ Мана. Рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што вайсковая хунта перадала ўладу цывільнаму ўраду, які праводзіць дэмакратычныя рэформы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG