Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы: арктычны лёд імкліва растае


Навукоўцы паведамляюць, што арктычныя ільды сёлета расталі да найніжэйшага ўзроўню за апошнія 30 гадоў, падчас якіх вядзецца назіраньне.

Адпаведнае ведамства ЗША паведамляе, што сёлета плошча лёду Паўночнага полюсу складае крыху менш за 3.42 мільёны квадратных кілямэтраў. Папярэдні найніжэйшы рэкорд быў зафіксаваны ў верасьні 2007 году. Тады плошча арктычнага лёду складала 4,17 мільёнаў квадратных кілямэтраў. Навукоўцы вінавацяць у раставаньні лёду глябальнае пацяпленьне, спрычыненае дзейнасьцю чалавецтва.

Адначасова раставаньне арктычных ільдоў робіць даступнымі падводныя залежы нафты і газу ў Паўночна-ледавітым акіяне. Спрэчку за разьдзел гэтых рэсурсаў вядуць Расея, ЗША, Канада, Нарвэгія і Данія.
XS
SM
MD
LG