Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заявіла, што высылае з краіны прадстаўніцтва Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID). Місія мусіць быць зачыненая да 1 кастрычніка.

Паводле кіраўніцтва Расеі, гэтая вядомая сваімі праектамі па разьвіцьці ва ўсім сьвеце амэрыканская арганізацыя спрабавала праз сваю місію ўплываць на ўнутраную палітыку Расеі.

Прэсавы прадстаўнік расейскага МЗС Аляксандар Лукашэвіч заявіў, што агенцтва спрабавала ўплываць на палітычныя працэсы ў Расеі, на выбары і на інстытуцыі грамадзянскай супольнасьці. Лукашэвіч сказаў, што грамадзянская супольнасьць у Расеі «дастаткова разьвітая і ня мае патрэбы ў кіраўніцтве звонку».

Міністэрства замежных справаў Расеі таксама заявіла, што заклапочанае працай Агенцтва на Паўночным Каўказе.

«Хоць Агенцтва ня будзе прысутнічаць фізычна ў Расеі, — сказала прэсавая прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд, — але мы застаемся верныя падтрымцы дэмакратыі, правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці ў гэтай краіне, і мы будзем працягваць нашае цеснае супрацоўніцтва з расейскімі недзяржаўнымі арганізацыямі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG