Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы конкурс ад Радыё Свабода. Дашліце нам прыкольны, арыгінальны, яскравы фотаздымак, фотажабу ці малюнак на тэму «У кожнага свае выбары» і выйграйце Apple iPod nano 8Gb (6-га пакаленьня).

Тэму дазваляецца інтэрпрэтаваць па жаданьні аўтара. Можна выкарыстоўваць фаташоп і любыя іншыя «сучасныя» тэхналёгіі.

Адна асоба можа даслаць на конкурс ня больш за 3 фота/малюнкі.

Каб удзельнічаць, трэба быць сябрам суполкі Свабоды вКонтакце ці ў фэйсбуку. Або далучыцца да суполак да дня завяршэньня конкурсу

Малюнкі можна дасылаць на адрас radiosvaboda@gmail.com альбо загружаць наўпрост вКонтакте у гэты альбом.

Конкурс працягнецца 10 дзён. Дэдлайн — 28 верасьня

Гран-пры — Apple iPod nano 8Gb (6-га пакаленьня) зь песьнямі ад Саўкі і Грышкі і іншымі перадачамі Радыё Свабода. На сайце адбудзецца галасаваньне за пераможцу.

5 працаў, якія зьбяруць найбольш за ўсё лайкаў і перадрукаў вКонтакте + 5 па выніках галасаваньня на сайце — атрымаюць новыя DVD-дыскі з усімі запісамі Саўкі і Грышкі з аўтографамі Лявона Вольскага.

Будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях «Найлепшая інтэрпрэтацыя», «Журналісцкае пакліканьне» і «За пачуцьцё гумару» — кожны атрымае камплект кніжак «Бібліятэкі Свабоды»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG