Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронца Ігар Леднік — у сьпісе невыязных


Ігар Леднік

Ігар Леднік

17 верасьня яму забаранілі ўезд у Польшчу, куды ён накіроўваўся па асабістых справах.

Пра гэта праваабаронца і прадпрымальнік з Барысава распавёў Радыё Свабода. Сам ён пакуль ня ведае прычынаў, зь якіх мог бы трапіць у сьпіс невыязных.

Сьпіс невыязных, у які трапілі два дзясяткі апазыцыйных палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і журналістаў, пачаў дзейнічаць з сакавіка гэтага году.

На канец жніўня ў сьпісе з гэтага ліку застаўся шэф-рэдактар газеты «Наша Ніва» Андрэй Дынько.
XS
SM
MD
LG