Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вы паміраеце адзін, кажуць філёзафы. Але вы памраце раней, калі жывяце ў самоце, — піша The New York Times --> http://www.nytimes.com/2012/09/12/business/retirementspecial/for-older-adults-close-connections-are-key-to-healthy-aging.html?_r=0 . Цесная сувязь зь сябрамі і сям’ёй можа абараніць ад кепскага здароўя і заўчаснай сьмерці, паказваюць апошнія дасьледаваньні.

Адзінота зьяўляецца фактарам рызыкі для функцыянальнага спаду і раньняй сьмерці ў людзей старэйшых за 60 гадоў, — гэта дадзеныя Ўнівэрсытэту Каліфорніі. Больш за 43% з 1604 удзельнікаў паведамілі, што яны часта адчуваюць ізаляцыю ці недахоп зносінаў. У шасьцігадовы пэрыяд назіраньня больш за палову тых, хто ідэнтыфікуе сябе самотным, мелі праблемы ў хатняй гаспадарцы і асабістых справах. Яны таксама мелі на 45% больш высокую рызыку заўчаснай сьмерці, чым пажылыя людзі, якія адчувалі сябе больш зьвязанымі зь іншымі.

Большасьць тых, што лічаць сябе самотнымі (62,5%), жылі або жывуць у шлюбе ці зь іншым чалавекам. Гэта паказвае, што пачуцьцё адзіноты і адзінота ня тое самае. У дасьледаваньні не вывучалася, чаму людзі адчуваюць сябе самотна.

Самота мае ўзьдзеяньне і на стан здароўя. Самотныя людзі не распавядаюць пра свае праблемы лекарам або дзецям. А калі пра іх не казаць, то ніхто ня будзе ведаць.

Іншыя дасьледаваньні паказалі, што зь цягам часу хранічная адзінота ўзаемазьвязаная з высокім крывяным ціскам, ішэмічнай хваробай сэрца, памяншэньнем імунітэту, дэпрэсіяй, праблемамі са сном, кагнітыўнымі парушэньнямі і дэмэнцыяй. Да гэтага часу дасьледнікі не разумеюць, як адзінота шкодзіць здароўю і паскарае старэньне.

Хранічна самотныя людзі (паводле ацэнак, 20% насельніцтва і каля 40% сярод старэйшых за 65 гадоў) могуць мець праблемы праз сваё ўспрыманьне іншых. Людзі паводзяць сябе насьцярожана да атачэньня, перажываюць, што пра іх падумаюць іншыя.

Навукоўцы раяць ня толькі займацца спортам, своечасова плаціць падаткі і есьці здаровую ежу, але і ўмець знаходзіць сяброў, асабліва калі вы пачняце іх страчваць бліжэй да пэнсійнага ўзросту.

У 1938 годзе пачалі праводзіць дасьледаваньне, падчас якога адсочвалі фізычнае і эмацыйнае здароўе 268 студэнтаў Гарварду на працягу больш чым чатырох дзесяцігодзьдзяў. Дасьледаваньне паказала, што адносіны зьяўляюцца ключом да здаровай старасьці. Вельмі важна чалавеку цікавіцца і клапаціцца пра іншых. Вось чаму вельмі важныя валянтэрскія праграмы — гэта спосаб перастаць думаць толькі пра сябе, але і дапамагаць іншым.

Перашкодай для камунікаваньня можа быць і хвароба. 67-гадовы Рычард Андэрсан шмат гадоў падтрымліваў сваю жонку, якая моцна хварэла і памерла ў 2004 годзе.

Даглядаючы жонку, Андэрсан зразумеў, што хвароба сама па сабе — ізаляцыя. «Паколькі хвароба прагрэсуе, сябрам бывае ўсё складаней камунікаваць з вамі. І калі няма шанцаў на выздараўленьне, некаторыя ня могуць справіцца з гэтым і адыходзяць».

Андэрсан пасябраваў з жанчынай, якая даглядала яго хворую жонку.

«Нават калі вы страціце старых сяброў падчас хваробы, яшчэ можна завесьці новых сяброў, якія прымуць вашую сытуацыю, як яна ёсьць», сказаў Андэрсан, які пасьля паўторна ажаніўся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG