Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотажурналіст падаў заяву ў міліцыю за разьбітае вока


Сяргей Грыц

Сяргей Грыц

Сяргей Грыц, фотакарэспандэнт Associated Press, якому разьбілі вока падчас разгону пікета «Зьмены» 18 верасьня, зьвярнуўся ў міліцыю з прычыны нанесенай яму траўмы.

Сяргей Грыц паведаміў БАЖ, што прыклаў 5 фота, на якіх зафіскаванае ягонае затрыманьне. Перад гэтым Сяргей Грыц пабываў у раённай паліклініцы і зафіксаваў пабоі.

«Сьмешна, але на адным паверсе РУУС сядзяць тыя, хто мяне біў, а на другім — тыя, каму я пісаў скаргу, — кажа Сяргей Грыц.

Учора, на пікеце «Зьмены» каля ўнівэрсама «Фрунзенскі» на актывістаў «Зьмены» і фотажурналістаў накінуліся людзі ў цывільным і затрымалі іх. Былі затрыманыя актывісты «Зьмены» Павал Вінаградаў, Аляксандар Арцыбашаў, Ягор Вінярскі, Ганна Курловіч, а таксама фотажурналісты Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка, Тацяна Зянковіч, карэспандэнт БелаПАН Павал Падабед, незалежны тэлеапэратар Аляксандар Баразенка і здымачная група нямецкага тэлеканала ZDF. Журналістаў адпусьцілі праз дзьве гадзіны.

Суды над актывістамі адбыліся сёньня. Паўла Вінаградава асудзілі на 12 сутак арышту, Аляксандра Арцыбашава — на 10, Ягора Віняцкага — на 7. Ганьне Курловіч прысудзілі 2 мільёны рублёў штрафу.
XS
SM
MD
LG