Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон адзначае Дзень герба і бел-чырвона-белага сьцяга


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Мінулай ноччу на высакавольтнай лініі электраперадач недалёка ад пасёлка Руба пад Віцебскам зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Паводле відавочцаў, ён правісеў да самай раніцы, і быў добра бачны з шашы, па якой ходзіць багата грамадзкага транспарту.

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, спаслаўшыся на дасьведчаныя крыніцы, працытаваў зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцяга:

«19 верасьня 1991 году легетымны парлямэнт Беларусі засьведчыў дзяржаўным гербам старажытны герб „Пагоня“, а дзяржаўным сьцягам — бел-чырвона-белы гістарычны сьцяг. З гэтай сымболікай мы адбудуем нашу дзяржаву! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG