Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама скарыстаўся промахам апанэнта


Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад рэспубліканцаў Міта Ромні

Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад рэспубліканцаў Міта Ромні

Абама пракамэнтаваў інфармацыю з таемна зробленага відэазапісу выступу яго апанэнта на прэзыдэнцкіх выбарах, кандыдата ад рэспубліканцаў Міта Ромні

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў меркаваньне, што кожны, хто імкнецца стаць кіраўніком дзяржавы, павінен "працаваць для ўсіх, а не толькі для пэўнай групы грамадзян".

Так Абама пракамэнтаваў інфармацыю з таемна зробленага відэазапісу выступу яго апанэнта на прэзыдэнцкіх выбарах, кандыдата ад рэспубліканцаў Міта Ромні.

На адным зь мерапрыемстваў па зборы сродкаў для сваёй кампаніі Ромні сказаў, што "47 адсоткаў выбарцаў, якія лічаць сябе ахвярамі і лічаць, што ўрад павінен пра іх клапаціцца, будуць галасаваць за Абаму ў любым выпадку". Ромні дадаў, што "гэта не яго справа – клапаціцца пра гэтых людзей".

Выступ палітыка-рэспубліканца на гэтым мерапрыемстве, які прайшоў у траўні, выклікала абурэнне таксама ў кіраўніцтве Палестынскай аўтаноміі – з-за выказанага ім меркаваньня аб тым, што "палестынцы не зацікаўленыя ў дасягненьні міру з Ізраілем".
XS
SM
MD
LG