Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве завялі справу на замежных актывістаў


Юры Стукалаў

Юры Стукалаў

18 верасьня ў Магілёве Ленінскім аддзелам па грамадзянстве й міграцыі распачаты адміністрацыйны працэс супраць шасьцярых замежнікаў, якія прыбылі ў Беларусь на запрашэньне жыхара абласнога цэнтра, актывіста няўрадавай арганізацыі «Грамадзянскі форум» Юрыя Стукалава. Паводле спадара Стукалава замежнікам пагражае штраф альбо дэпартацыя. Пры найлепшым зьбегу абставінаў, зазначае Стукалаў, адміністрацыйны працэс будзе спынены.

Стукалаў: «19 верасьня будзе вынесена рашэньне. Пакуль зьбіраюцца доказы неадпаведнасьці пазначанай у візе мэце знаходжаньня замежнікаў у Магілёве. Яны прыехалі да мяне ў госьці, яны з моладзевых арганізацыяў. Яны з ЗША, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Аўстрыі».

Замежнікаў затрымалі ў тэхнапарку «Магілёў» на сустрэчы з актывістамі няўрадавых арганізацый. Паводле Юрыя Стукалава, у іхных візах у якасьці мэты візыту ў Беларусь пазначаны турызм.
XS
SM
MD
LG