Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт Японіі з Кітаем з-за выспаў, дзе ніхто не жыве


Міністар абароны ЗША Леон Панэта выступае на брыфінгу ў Пэкіне

Міністар абароны ЗША Леон Панэта выступае на брыфінгу ў Пэкіне

Міністар абароны ЗША Леон Панэта заклікаў Кітай і Японію да стрыманасьці. Напружанасьць паміж гэтымі краінамі павялічылася з-за тэрытарыяльнай спрэчкі аб выспах ва Ўсходне-Кітайскім моры.

Панэта, які цяпер наведвае Пэкін, а далей накіруецца ў Японію, заклікаў актывізаваць кантакты паміж урадамі Японіі і Кітаю, каб «зьменшыць рызыку памылкі».

Сёньня болей як у сотні гарадах Кітаю прайшлі антыяпонскія акцыі пратэсту. А два японскія актывісты раней сёньня на невялікі час прызямліліся на адной са спрэчных выспаў.

Раней Японія вымушаная была спыніць працу на шэрагу сваіх прадпрыемстваў у Кітаі.

На мінулым тыдні Японія паведаміла, што выкупіла ў прыватных уласьнікаў-японцаў выспы Сэнкоку, якія ў Кітаі называюць Дзяоютай. На гэтых выспах ніхто не жыве, але мяркуецца, што яны багатыя карыснымі выкапнямі, у прыватнасьці, паведамляецца, што там знойдзены прыродны газ. На гэтыя выспы таксама прэтэндуе Тайвань.
XS
SM
MD
LG