Лінкі ўнівэрсальнага доступу

300 бюлетэняў хацелі вынесьці з выбарчага ўчастку


Belarus -- Ballot box, 23Sep2008

Belarus -- Ballot box, 23Sep2008

Вынас бюлетэняў прадухіліў назіральнік ад «Руху за свабоду» Васіль Трацьцяк на 120-м участку 94-й акругі.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў дэпутат Вярхоўнага савету Беларусі 13-га скліканьня і Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня Ўладзімер Навасяд, які балятуецца на цяперашніх парлямэнцкіх выбарах па 94-й Сьвіслацкай акрузе ў Менску.

Навасяд: «Яны тлумачаць, што на іншым участку не хапала бюлетэняў, дык яны ім хацелі аднесьці. Канечне, гэта незаконна. Кожны ўчастак атрымлівае пэўную колькасьць бюлетэняў. Агульны лік выбарцаў на гэтым участку — 2193 чалавекі. А 300 бюлетэняў — гэта ж прыблізна 20% галасоў на гэтым участку».

Назіральнікі на ўчастку склалі пратакол па факце спробы вынасу бюлетэняў і будуць падаваць скаргу у акруговую выбарчую камісію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG