Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў затрымалі і забралі ў іх камэру


Пра гэта паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік тэлеканалу «Белсат» Міхась Янчук:

«Гэта незалежныя тэлежурналісты апэратар Вячаслаў Пяшко і журналіст Валянцін Міхальцоў. Яны запісвалі на вуліцах Менску звычайнае апытаньне. Да іх падышлі міліцыянты, адвялі іх у апорны пункт на вуліцы Кузьмы Чорнага, пратрымалі там некалькі гадзінаў.

Зараз прадстаўнікі БАЖ, якія там на месцы, перадалі нам інфармацыю, што іх забіраюць у Першамайскі РУУС: «Быццам бы для таго, каб паставіць пячатку на пратаколе. Пратакол быў напісаны пра забіраньне камэры быццам бы на праверку. Але шанцы, што іх адпусьцяць — 50 на 50. Мы баімся, што нашыя калегі могуць сёньня ня выйсьці».

А 20:30 стала вядома, што журналістаў адпусьцілі, але камэра засталася ў міліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG