Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нявіннасьць мусульман»: 19 забітых за тыдзень


У Каіры пададзены пазоў у суд супраць дыяспары коптаў-хрысьціянаў, якія выставілі ў інтэрнэце зроблены ў ЗША фільм «Нявіннасьць мусульман» з сатырай на прарока Мухамэда. Дыяспару будуць судзіць завочна, яе абвінавачваюць у блюзьнерстве і распальваньні сэпаратысцкіх настрояў у Эгіпце.

Фільм выклікаў у розных краінах бурныя пратэсты мусульман, якія працягваюцца і сёньня.

У аўганскай правінцыі Кундуз некалькі сотняў студэнтаў спальвалі фотаздымкі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Адбыліся сутыкненьні з паліцыяй.

Каля 400 мусульман узялі удзел у дэманстрацыі каля амбасады ЗША ў сталіцы Тайлянду Бангкоку.

Некалькі сотняў чалавек прыйшлі на падобную акцыю ў індыйскай частцы Кашміру, у горадзе Срынагар. Каля 300 дэманстрантаў спрабавалі прайсьці да місіі ААН, але былі спыненыя паліцыяй. Былі сутыкненьні мітынгоўцаў з паліцыянтамі. Цягам тыдня антыамэрыканскіх акцыяў у ісламскіх краінах загінулі 19 чалавек, у іх ліку 4 грамадзянаў ЗША.
XS
SM
MD
LG