Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь занепакоеная прысудам Брэйвіку


Міхаіл Хвастоў

Міхаіл Хвастоў

Як паведаміў БелаПАН, сталы прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэнэве Міхаіл Хвастоў зьвярнуў увагу Рады правоў чалавека ААН на факты парушэньняў правоў чалавека ў краінах Эўразьвязу. Пра гэта ён заявіў 17 верасьня, прымаючы ўдзел у абмеркаваньні сытуацыі з правамі чалавека падчас 21-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН.

Хвастоў, у прыватнасьці, адзначыў парушэньні правоў чалавека ў Аўстрыі, Бэльгіі, Вугоршчыне, Нямечччыне, Гішпаніі, Літве, Нідэрляндах, Польшчы, Славаччыне, Францыі, Швэйцарыі і Швэцыі.

«На прыкладзе празьмерна мяккага прысуду, які быў вынесены нарвэскім правасудзьдзем тэрарысту Брэйвіку, беларуская дэлегацыя паставіла пад сумнеў здольнасьць уладаў Нарвэгіі гарантаваць сваім грамадзянам права на жыцьцё і эфэктыўны сродак прававой абароны», – адзначана ў паведамленьні прэсавай службы МЗС Беларусі.

Беларуская дэлегацыя выказалася за стварэньне ў Радзе правоў чалавека спэцыяльнага мэханізму маніторынгу сытуацыі з правамі чалавека ў краінах ЭЗ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG