Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 19 верасьня: Датэрміновыя выбары. Чырвоная армія заняла Вільню. Вярхоўны Савет прыняў «Пагоню»


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

У Магілёве і Віцебску – хмарна, на астатняй тэрыторыі краіны сонечна, без ападкаў, тэмпэратура плюс 14–17 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Беларусь, працяг датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Паўладар – візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Казахстан.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1794 – падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай.

1888 – у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.

1939 – Чырвоная армія заняла Вільню.

1946 – выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыхскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.

1991 – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам – бела-чырвона-белы сьцяг.

У гэты дзень нарадзіліся:

1797 – Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.

1802 – Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзяяч, рэвалюцыянэр, прэм'ер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848-1849 гадоў.

У гэты дзень памерлі:

1938 – Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.

2004 – Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік.

2004 – Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўныхназвах – «Беларусь». Устанавіць, што гэтыя назвы трансьлітэруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасьці з беларускім гучаньнем.

Закон Рэспублікі Беларусь, 19 Верасень 1991 № 1085-XІІ

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Як нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі

Уладзімер Кобец: прымусілі падпісаць паперу пра супрацоўніцтва з КДБ

Працэс Кавалёва-Канавалава. Дзень трэці

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG